Pyotr Lukyanenko English Русский

Мастацтва Карцiны Каментар Бiяграфiя Кантакты

Як жылося ў сацыялiстычных краiнах 30 год таму?

Часам грамадскi лад бывае такiм нелагiчным, што ў гiстарычныя падзеi складана паверыць.

Савецкi Саюз меў самую вялiзную тэрыторыю у свеце i велiзарныя паклады карысных выкапняў. Уся эканомiка кантралявалася дзяржавай. Iдэалогiя абвяшчала сацыялiстычны лад лепшым у свеце. I пры гэтым людзi дзесяцiгоддзямi былi вымушаныя жыць ва ўмовах татальнага дэфiцыту.

Моладзi цi еўрапейцам, якiя прызвычаялiся да разнастайнасцi тавараў у гандлi, складана ўявiць, якiмi былi савецкiя крамы ў 1970-80 гадах.

За выключэннем сталiц саюзных рэспублiк у харчовых крамах ва ўсёй краiне можна было набыць толькi самае неабходнае. Хлеб, соль, крупу, танныя рыбныя кансервы. Малочныя прадукты маглi быць у наяўнасцi толькi у пэўныя гадзiны - у момант прывозу. Праз некаторы час iх хутка раскупалi. Мяса з'яўлялася ў крамах яшчэ радзей, i за iм выстраiвалiсь доўгiя чэргi. Каўбасы, морапрадукты, фрукты, дэлiкатэсы, набыць было амаль немагчыма.

У крамах прамысловых тавараў сiтуацыя была аналагiчнай. Вопратка i абутак, якiя прадавалiся, былi прасцейшымi i нагадвалi працоўную ўнiформу. Посуд, бытавая тэхнiка, мэбля, нават папяровыя сурвэткi - усе прадметы штодзеннага жыцця былi дэфiцiтам. Прафесiя прадаўца ў тыя часы была вельмi прэстыжнай.

Каб набыць аўтамабiль альбо кватэру, трэба было гадамi чакаць сваёй чаргi. Падарожнiчаць дазвалялася толькi ў межах краiны. Каб выехаць за мяжу быў патрэбен афiцыйны дазвол партыйнага кiраўнiцтва, простаму чалавеку ятрымаць яго было вельмi цяжка. У людзей мелiся сцiплыя даходы, але патрацiць iх было праблематычна.

Афiцыйная iдэалогiя i прапаганда паказвала зусiм iншае жыцце, незнаёмае большасцi савецкiх грамадзян. Харчовыя праграмы, агiтацыйныя фiльмы i плакаты, лозунгi i абяцаннi, артыкулы i тэлеперадачы, выступленнi на мiтынгах i сходах кантраставалi з рэчаiснасцю. У краiне iснавала дзяржаўная манаполiя на сродкi масавай iнфармацыi, i не было магчымасцi выказаць альтэрнатыўнае меркаванне.

У снежнi 1980 года выйшла чарговая партыйная пастанова аб далейшым паляпшэннi дабрабыту савецкага народа. Падобныя пастановы мелi няшмат агульнага э рэчаiснасцю. Пасля абяцання далейшага паляпшэння дабрабыта ва ўмовах татальнага дэфiцыту можна было чакаць, што ў будучынi сiтуацыя толькi пагоршыцца. Гэта падштурхнула маладога беларускага мастака Пятра Лук'яненко напiсаць карцiну "Праўда".



"Праўда". Петр Лук'яненко

Зразумела, у тыя часы нiводная савецкая галерэя не наважылася бы выставiць падобную карцiну. Але ж мастак знайшоў выхад. Перад выставамi заўжды праходзiў выбар карцiн. Таксама гэта было сваеасаблiвай творчай тусоўкай. Мастакi паказвалi свае творы, некаторыя з якiх не даходзiлi да масавага гледача па прычыне цэнзуры. Петр Лук'яненко прынес карцiну на блiжэйшае падобнае мерапрыемства, каб паказаць калегам, загадзя ведаючы, што выставiць яе будзе немагчыма.

Карцiну пабачыла толькi вузкае кола асоб. Але яна была настолькi незвычайнай, што пагалоска аб ёй пайшла далёка за межы горада. Праз пэўны час у выпадковай размове з людзьмi з iншага канца Савецкага Саюза мастак пачуў расказ аб сваiм жа творы.

На карцiне выяўлена частка галоўнай савецкай газеты. Па даце i загалоўку можна вызначыць, што гэта i ёсць той самы нумар, у якiм апублiкавана пастанова. Зверху ляжыць маленькi кавалачак лiвернай каўбасы, якая сiмвалiзуе эпоху татальнага дэфiцыту.

Лiверная каўбаса была самай таннай. Яна каштавала ўсяго лiш 50 капеек за кiлаграм. Толькi гэты сорт раз-пораз з'яўляўся ў дзяржаўных крамах. Якасць прадукта вызначалася коштам. Тым не меньш, нават за гэтай каўбасой утваралiся доўгiя чэргi. Як правiла, кожнаму пакупнiку дазвалялася купiць не больш за кiлаграм.

Карцiна напiсана з натуры. Каб набыць выяўлены кавалачак, мастак прастаяў ў чарзе каля гадзiны. К вялiзнаму здзiўленню прадаўца i iншых пакупнiкоў ён папрасiў ўзвесiць роўна 100 грамаў на 5 капеек. Менавiта столькi каштаваў нумар газеты з пастановай.

У савецкi час прадукты ўпакоўвалi ў шэрую абгортачную паперу, а парой i ў кавалак звычайнай газеты. Па краю пiсалi цану. Мастак праводзiць арыгiнальную паралель. Лiчбы на палях - гэта роўная цана каўбасе, газеце i абяцанням аб павышэннi дабрабыту.

Эпоха сацыялiзма скончылася. Але гэтыя падзеi неабходна памятаць. Таму што, калi ўрокi гiсторыi забываюцца, iх прыходзiцца паўтараць iзноў.