|
Творчае крэда мастака
Для мастака творчасть - гэта люстэрка, якое ён накiроўвае на навакольны свет i паказвае гледачу.
Выява ў люстэрку вызначаецца яго якасцю i накiрункам. Якасць люстэрка - гэта майстэрства жывапiсца. На выбар накiрунка ўплываюць эстэтычны густ мастака, яго грамадзянская пазiцыя i творчая смаласць.
Люстэрка i выява ў iм - гэта розныя рэчы. Люстэрка толькi паказвае тое, на што яно накiравана.
Выява ў люстэрку вызначаецца тым, з якога боку да яго падысцi. Калi позiрк гледача на карцiну накiраваны з той самай кропкi, што i ў мастака, ён ўбачыць тое, што жадаў выразiць аўтар. Калi позiрк гледача на карцiну будзе накiраваны з iншага боку, ён убачыць у ёй нешта свае.
Каментар да некаторых карцiн
Мастак не з'яўляецца аўтарам тэкстаў
|

|
Любы мастацкi твор заўжды лепш успрымаецца ў кантэксце эпохi яго стварэння.
Фармiраванне творчай iндывiдуальнасцi Пятра Лук'яненкi прыпадае на канец 70-х - пачатак 80-х гадоў. Так званы застойны перыяд савецкага часу. У мастацтве дамiнiраваў прынцып сацыялiстычнага рэалiзму. Найбольш папулярнымi i эксплуатуемымi тэмамi ў жывапiсу былi iндустрыяльныя i сельскiя краявiды, партрэты перадавiкоў вытворчасцi. Мастацкае жыццё iшло мерна i манатонна.
Маладому мастаку было цесна ў гэтакiх вузкiх рамках. Ужо тады ён фармулюе свае творчыя прынцыпы, згодна з якiмi дзеля сапраўднай рэалiзацыi ў мастацтве недастаткова проста пiсаць прыгожыя карцiны. Трэба ствараць арыгiнацльныя працы, якiя даюць глебу для разважання.
Менавiта гэтая творчая канцэпцiя выражаецца мастаком у карцiне "Настальгiя".
|

|
Нацюрморт "Сняданак" выкананы ў рэалтiстычнай тэхнiцы з прапрацоўкай i лесiроўкай кожнай дробязi. Мастак паказаў, што сучасныя ўтылiтарныя прадметы масавай вытворчасцi могуць быць такiмi ж жывапiснымi, як раскошны посуд на нацюрмотах галандскiх майстроў.
Цiкава, што савецкая цэнзура ўспрыняля карцiну зусiм iнакш, як супрацьпастаўленне сацыялiстычнага i капiталiстычнага строя, i забаранiла яе выстаўляць. Што ж, чаго баялiся, тое i убачылi.
|

|
Сярод прац ранняга перыяду творчасцi мастака можна вызначыць карцiну "Праўда". На ёй выяўлены разгорнуты абрывак галоўнай савецкай газеты. Па даце i загалоўку можна вызначыць, што гэта нумар за 2 снежня 1980 года, у якiм апублiкавана шэраговая ўрадавая пастанова пра павышэнне дабрабыту савецкага народа. Зверху ляжыць стограмовы кавалак самай таннай лiвернай каўбасы, якая сiмвалiзуе этоху татальнага дэфецыту.
Мастак праводзiць арыгiнальную паралель. У савецкi час цану тавараў пiсалi алоўкам на абгортачнай бумаге. Лiчбы на палях - гэта 5 капеек, сапраўдная цана каўбасы, газеты i пастановы.
Гiсторыя карцiны
|

|
Карцiна "Мёртвы дзень" напiсана у 1981 годзе, у разгар халоднай вайны, але на жаль не страцiла актуальнасць па сёняшнi дзень..
На працягу ўсёй гiсторыi людзi былi разрознены па тэрытарыяльных, нацыянальных, рэлiгiйных, палiтычных, маёмасных, iдэалагiчных i iншых прыкметах. Гэтая разрозненасць станавiлася прычынай супрацьстаяння. Супрацьстаянне вылiвалася ў канфлiкты. Разбуралiся гарады, несла страты культура. Але канфлiкты насiлi месны характар, i жыццё працягвалася.
Мiнулае стагоддзе прынесла прынцыпова новыя змены. Супрацьстаянне прыняла глабальны характар. Тэхналогii ў сваю чаргу развiлiся настолькi, што зброя, створаная чалавецтвам, здольная яго ж i знiшчыць.
Калi глабабальны канфлiкт здарыцца, у iм ня будзе нi пераможцаў нi пераможаных. Пасля яго ўвогуле ня будзе нiкога. Ня будзе нават самаго Пасля. Калi людская недальнабачнасць прывядзе да планетарнай катастрофы, то спыняцца не толькi гадзiннiкi, але i Час.
|

|
У 1987-88 гадах была створана серыя карцiн "Памяцi ахвяр", прысвечаная трагiчным падзеям савецкай гiсторыi - перыяду масавых рэпрэсiй 30-х гадоў. У работах асэнсаваны драматызм падзей, маштабы рэпрэсiй, iх татальны характар. Мастак вобразна паказвае, што палiтычная сiстэма, заснаваная на страхе i гвалце, вядзе ў нiкуды.
|

|
Не ўсе вынаходнiцтвы чалавецтва вядуць да прагрэсу. У таталiтарных грамадствах частка людзей для прыгнёту iншых стала ствараць лагеры. Нават калi з iх вызвалiлi ўсiх зняволеных, яны не знiклi. Пакуль у грамадстве не лiквiдаваны прычыны iх узнiкнення, гэтыя жорсткiя iнструменты могуць з'явiцца iзноў.
|

|
У гэтай працы мастак паспрабаваў уявiць велiзарныя маштабы савецкiх рэпрэсiй. Кожная смерць - гэта трагедыя. Таталiтарная сiстэма пакiнула пасля сабе мiльёны ахвяр.
На першых крыжах можна ўбычыць iмёны i годы жыцця. Але большасць крыжоў безыменныя. Асуджаных прыгаворвалi да пазбаўлення волi без права лiставання, i нiхто не ведаў, дзе яны i цi жывы ўвогуле.
Брук на карцiне вядзе ў нiкуды. Абвешчаны камунiстычнай iдэалогiяй шлях да камунiзму ў рэчаiснасцi для многiх мiльёнаў апынуўся дарогай смерцi.
Звярнiце ўвагу на неба. Вецер часу разагнаў свiнцовыя аблокi. Але гэты ўрок гiсторыi трэба запомнiць назаўжды, iнакш хмары могуць згусцiцца iзноў.
|

|
Фiзiчную свабоду лёгка абмежаваць. У чалавека можна канфiскаваць маёмасць, лiшыць яго сродкаў iснавання, памясцiць у турму i нават пакараць смерцю. Але нiякая таталiтарная сiстэма не здольная забраць у асобы свабоду мыслiць i iмкнуцца быць свабодным.
|

|
Калi паглядзець на першы паверх, то чырвоны дом - гэта звычайны жылы будынак. Але на вышэйшых паверхах дом ператвараецца ў турму.
Чырвоны дом сiмвалiзуе савецкае грамадства ў перыяд 30-х гадоў. Атмасфера агульнага страху, падаўленне малейшага iншадумства, уземныя даносы, татальны кантроль i падпарадкаванне - усё гэта ператварала краiну ў агульную вялiзную турму.
У пачатку 50-х з вокнаў дома знялi краты. Але каб перабудаваць яго цалкам, спатрэбiцца яшчэ вельмi шмат часу.
|

|
Карцiна можа характэрызаваць грамадскую свядомасць мiльёнаў жыхароў постсавецiх краiн у пачатку 90-х гадоў. Прывычны спосаб жыцця i парадак рэчаў, якiя iснавалi дзесяцiгоддзямi i здавалiся непахiснымi, раптоўна знiклi. Iдэалы, каштоўнасцi i арыентыры падчас змянялiся на абсалютна супрацьлеглыя. Здавалася, что ранейшай засталася толькi шклянка - нязменная спадарожнiца чалавека ў шчасцi i смутку, у цiшы сам-насам з сабою i шумным гурце сяброў.
|

|
Карцiна "Пляж" сiмвалiзуе частку грамадства, якое знаходзiцца на пэўным этапе свайго развiцця. У фiгур на пляжы ня бачна галоў. Яны не жадаюць самастойна мыслiць. Гэтую здольнасць iм замяняюць вялiзныя вушы - жаданне слухаць i выконваць любыя загады.
|

|
Таталiтарнае грамадства як селекцыянер фармiруе пэўны тып людзей. Яно заснавана на ўзаемным кантролi. Падсочванне i даносы становяцца сутнасцю i сэнсам жыцця вiнтыкаў сiстэмы.
У цывiльным грамадстве людзi здольныя ня толькi глядзець, але i бычыць, ня толькi слухаць, але i чуць. I самае галоунае - мыслiць.
|

|
Карцiна "НАТа" можа служыць асновай фiласофскага асэнсавання паняцця прыгажосцi.
Мастак звёў разам на палатне абсалютна розныя прадметы. Гэта iлюструе тое, што прыгожымi могуць быць розныя аб'екты: прырода ва мностве яе форм, мастацкiя творы, жанчыны, пачуцii, чалавечыя стасункi. Прыгажосць - гэта тое агульнае, што звязвае сусвет i робiць яго гарманiчным.
Некаторыя элементы карцiны выкананы контурна. У цэнтры працы мастак змясцiў галаву чалавека. Тым самым паказваецца, што прыгожым з'яўляецца не толькi выява прадмета, але i яго контуры - нашы ўяуленнi пра яго. А iдэя прыгажосцi - гэта важны элемент свядомасцi, якi фармiруе асобу чалавека.
|

|
Мастак стварае карцiну на мове жывапiсу. Словамi можна пабудаваць паралельны сюжэт альбо паказаць накiрунак для ўспрыняцця карцiны. Але цi магчымы лiтаральны пераклад, i цi патрэбны ён увогуле?
Што хацеў выразiць мастак у карцiне "Ранiшняя кава"? Магчыма, сэнс твора ў тым, што жыццё парой рэзка кантрастуе з марамi i жаданнямi чалавека. Персанаж карцiны заплюшчвае вочы перад шэрасцю i штодзеннасцю, якiя яго чакаюць. Ягоная спадарожнiца марыла, што ёй будуць прыносiць каву ў ложак, але рэчаiснасць апынулася зусiм iншай, i жанчына паварочваецца ў ныкуды.
Стол, як працяг чалавека, альбо чалавек, як працяг стала. Можа быць, абрус увогуле пусты, жанчана i кава толькi ў думках персанажа карцiны.
А магчыма, мастак хацеў сказаць карцiнай нешта абсалютна iншае.
|
ШаноУныя гледачы! Запрашаем вас дасылаць свае каментары.
Пачатак старонкi
|