Pyotr Lukyanenko English Русский

Мастацтва Карцiны Каментар Бiяграфiя Кантакты

Пётр Лук'яненко
Мастацтва

Петр Лук'яненко (можна сустрэць варянт напiсання прозвiшча Лук'яненка) - сучасны беларускi мастак, якi працуе ў галiне станкавага жывапiсу. Яго творчасць вызначаецца сур'ёзнымi публiцыстычнымi i арыгiнальнiмi канцэптуальнымi творамi, а таксама разнастайнасцю тэхнiкi i манеры выканання ў класiчных жанрах (партрэт, краявiд, нацюрморт). Карцiны экспанавалiся на шматлiкiх персанальных i групавых выставах сучаснага мастацтва, у тым лiку музейных.

Публiцыстычныя творы савецкага часу паказваюць глыбокую супрацьлегласць памiж афiцыйнай iдэалогiяй ды прапагандай i рэальным жыццём. У больш познiх карцiнах аўтар звяртаецца да змен у грамадстве пасля 90-х гадоў, працэсаў, якiя суправаджаюць станаўленне незалежнасцi Беларусi.



Канцэптуальны жывапiс Пятра Лук'яненко - гэта арыгiнальныя кампазiцыi, створаныя фантазiяй мастака. Яны накiроўваюць гледачоў да разважання аб вечных пытаннях, якiя iснуюць на ўсiм працягу гiсторыi чалавецтва. Канцэптуальны жывапiс Лук'яненко шматзначны, кожны знаходзiць у iм нешта свае.



Сам аўтар лiчыць любую класiфiкацыю выяўленчага мастацтва ўмоўнасцю. У творчасцi ён не iмкнецца следаваць патрабаванням пэўнага накiрунку жывапiсу, а выказвае свае думкi i пачуццi найбольш трапнымi мастацкiмi сродкамi. Выбар тэхнiкi i манеры выканання вызначаецца творчымi мэтамi мастака ў кожнай карцiне.